Pardon, je ne parle pas francais. Кавярня, прыцемкі, абсэнт... Мігціць наперадзе расстанне, І свечка на стале згасае...
Прыпеў: Учора ці сёння, Яшчэ ці ўжо... Растуць парасоны Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сне: Начная кавярня, Агні ў вакне І водар растання, Палынны напой - абсэнт.
Усё у жыцці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё знікае, Тугою зменіцца каханне.
Прыпеў.
Французы кажуць: c'est la vie. Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах расстання і абсэнту.
очень понравилось твое настроение дня!!! до такой степени, что вставила в блог)) (особое спасибо автору за перевод, зная что у меня сложности с иностранным!!)